Мэта дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага»:
стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміравання грамадзянскай і сацыяльнай пазіцыі вучняў у адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
ствараць умовы для павышэння якасці адукацыі шляхам выяўлення і развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў, арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў, шырокага выкарастання ў адукацыйнай практыцы вучэбнага праектавання;
удасканальваць ўзровень тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі педагогаў, садзейнічаць засваенню і укараненню ў адукацыйны працэс эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных тэхналогій для павышэння якасці адукацыі;
фарміраваць у вучняў устойлівую матывацыю да працы, асабістую жыццёвую пазіцыю пры выбары будучай прафесійнай дзейнасці ў адпаведнасці з патрэбамі рынку працы праз вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў у класе інжынернай накіраванасці, арганізацыю прафесійнай падрыхтоўкі, рэалізацыю абласнога педагагічнага праекта;
працягваць працу па прафілактыцы траўматызму, правапарушэнняў і злачынстваў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, захоўванне і ўмацаванне здароўя, развіцці навыкаў бяспечных паводзін;
спрыяць фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму праз правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў патрыятычнага характару, дзейнасць ваенна-патрыятычнага класа, сацыяльна значную дзейнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць здароўезберагальныя і бяспечныя ўмовы навучання і працы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагальнай прасторы.
свернуть