Дэкада прыродазнаўча-матэматычных навук

17.12.2024

З 09.12.2024 па 21.12.2024 у ДУА “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.Н. Мачульскага” праходзіць дэкада прыродазнаўча-матэматычных навук.

У пачатку тыдня дзецям былі прапанаваны красворды па тэме “Расліны і жывелы нашага краю”.

09.12.2024 у 7 класе праведзены  вучэбны занятак па тэме: Унутраныя воды Афрыкі”. Мэтай вучэбнага занятка было вывучэнне  асаблівасцей унутраных вод Афрыкі. На працягу ўрока вучні фармуліравалі  вывады, ўстанаўлівалі прычынна-следчыя сувязі паміж клімітам мацерыка і фарміраваннем сеткі ўнутранных вод. Вучні актыўна працавалі з фізічнымі  картамі, тэставымі заданнямі. 

IMG_3942

10.12.2024 вучні 8 класа прымалі ўдзел у віктарыне “У свеце беспазваночных”. У ходзе гульні выконвалі розныя заданні: адгадвалі красворды, рашалі біялагічныя задачы, прымалі ўдзел у біяаукцыёне.

IMG_3953

У рамках дэкады прадметаў прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін 11 снежня 2024 года быў праведзены ў 11 класе ўрок па вучэбным прадмеце «Астраномія» ў форме гульні-віктарыны «Астранамічны бой». Урок быў праведзены з мэтай прадастаўлення магчымасці вучням  у гульнявой, спаборніцкай форме параўнаць узровень сваіх ведаў, паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці ў галіне астраноміі і сувязі з іншымі прадметамі, уменні рашаць задачы, агульную эрудыяванасць, веды ў галіне гісторыі астраноміі, фарміравання функцыянальнай пісьменнасці.

20241211_143056

12.12.2024 прайшла інтэлектуальная гульня “Матэматычны калейдаскоп”, у якой прынялі ўдзел вучні 7 і 8 класаў.  У ходзе гульні вучні выконвалі розныя заданні: адгадвалі матэматычныя тэрміны, рашалі вусныя лагічныя задачы, рысавалі рысункі, выкарыстоўваючы як мага больш геаметрычных фігур, а таксама вучні  рашалі задачы з практычным зместам,   прымяняючы   веды і   навыкі, атрыманыя на занятках  па матэматыцы, пры рашэнні рэальных задач.  Усё гэта стымуліравала пазнавальную актыўнасць вучняў.

1733995379500619