Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў гуманітарных навук

15.04.2024

З 15 красавіка стартаваў тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў гуманітарных навук. Пачаўся ён урокам беларускай літаратуры ў 8 класе па тэме "Бязмежная самаахвярнасць маці ў баладзе А.Куляшова "Маці".  Настаўнік Патоцкая Ніна Леанідаўна умела і творча арганізавала дзейнасць вучняў, выкарыстоўваючы такія прыёмы, як "Альтэрнатыўны тэкст", "Дапоўні фразу", відэафрагменты "Жанчына на вайне".   Кожны вучань маў магчымасць выказаць сваю думку, творча папрацаваць пры складанні цэнтона, прысці да высновы, што вайна - найвялікшае антычалавечае зло.

изображение_viber_2024-04-15_09-55-15-416

изображение_viber_2024-04-15_09-55-54-501

Настаўнік гісторыі Шмарлоўскі Сяргей Міхайлавіч разам з вучнямі 6 класа  адправіўся ў гістарычнае падарожжа па  Кітаі, у ходзе якога была засвоена тэма "Кітайская цывілізацыя ў сярэднія стагоддзі". Дзве каманды  вучняў ў працэсе ўрока вырашалі гістарычныя задачы, выконвалі творчыя заданні, знаёміліся з  падзеямі унутранай і знешняй палітыкі Кітая ў V-XV стагоддзях.

изображение_viber_2024-04-15_09-55-15-876

изображение_viber_2024-04-15_09-55-15-843

Вучні 8 класа пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Манько С.С. фарміравалі свае навыкі маналагічнага маўлення па тэме “З гісторыі кнігадрукавання Германіі”. Рабятам было прапанавана на працягу ўсяго ўрока выконваць розныя заданні практычнага, творчага характара: чыталі тэкст па ланцужку, у групах працавалі с тэкстам, дапаўнялі недастаючыя часткі сказаў, апісвалі карцінку сказамі з тэксту, творча прадстаўлялі прачытанае (Правядзенне рэпартажа з месца падзей).

1

2

А настаўнік рускай мовы і літаратуры Лапуцька С.А. запрасіла васьмікласнікаў на сустрэчу з пісьменнікам Ю. Казаковым і яго творам “Голубое и зеленое”. Вучні акунуліся ў атмасферу рамантыкі, разважалі, што такое каханне, выразна чыталі ўрыўкі з твора, выдвінулі гіпотэзы наконт назвы апавядання і чаму такія колеры выкарыстаў Ю. Казакоў у сваім творы, склалі сінквейн “Ліля”, “Алеша”, “Каханне”.

3

4

На Тыдні шасцікласнікі абагульнілі і сістэматызавалі свае веды пра лічэбнік на ўроку беларускай мовы з Саланец І.М. Настаўнік умела арганізавала работу на паўтарэнне матэрыяла, выкарыстаўшы прыем “Кластар”, “Мазгавы штурм”, “Тлумачальны дыктант” і тэставыя заданні.

5

6

На ўроку нямецкай мовы ў 3 класе вучні адпрацоўвалі тэму “Што я ведаю пра жывел? Гаварэнне”. Настаўнік нямецкай мовы Шаўкунова А.А. падрыхтавала для дзяцей прэзентацыю з цікавымі заданнямі па тэме, карцінкі з дзікімі і хатнімі жывеламі, а вучні адгадвалі загадкі, разыгрывалі дыялогі, устаўлялі ў карткі прапушчаныя словы-назвы жывел, прапелі песенку і  адначасова паказвалі рухі жывелы, пра якую спявалі.

7

8