Тыдзень педмайстэрства настаўнікаў пачатковых класаў

25.02.2022

Тыдзень педмайстэрства настаўнікаў пачатковых класаў прайшоў ў дзяржаўнай установе адукацыі “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага” з 21 па 25 лютага 2022 года.

Адкрыццё  тыдня адбылося 21 лютага ў групе падоўжанага дня гульнёй-віктарынай “Наша здароўе – у нашых руках”. Выхавацель ГПД Якубоўская Крысціна Дзмітрыеўна арганізавала спаборніцтва дзвюх каманд: “Чысцюлі” і “Вітамінкі”. У ходзе гульні дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, рашалі лагічныя задачы. Школьнікі паказалі не толькі свае веды пра карысныя прадукты, але і пабывалі ў ролі акцёраў, спартсменаў, мастакоў.

У гэты ж дзень настаўнікам Назаравым Аляксандрам Мікалаевічам быў праведзены ўрок фізічнай культуры і здароўя па тэме «Баскетбол».  У ходзе ўрока  вучні ўдасканальвалі тэхніку вядзення, кідання і лоўлі мяча. Якасная падрыхтоўка настаўніка, разнастайнасць прыёмаў і метадаў, якія выкарыстоўваліся,  узровень фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў дазволілі правесці ўрок на высокім узроўні. 

22 лютага ў 4 класе  прайшоў  урок рускага літаратурнага чытання па тэме “Б.Заходер “Сморчкі”. Дзеці акунуліся ў атмасферу прыгажосці і мілагучнасці рускай літаратурнай мовы.  Былі выкарыстаны розныя формы і метады работы з вершам: чытанне па ролях, слоўнае маляванне. Вучні пабывалі ў ролі герояў верша, характарызавалі падзеі, устаноўлівалі паслядоўнасць з’яў.

Настаўнік Сквярнюк Анжэла Сцяпанаўна правяла ў 2 класе ўрок беларускага літаратурнага чытання, у ходзе якога вучні пазнаёміліся з творам З.Бядулі “Гаспадарка”. Усе этапы ўрока былі цесна ўзаемазвязаны і плаўна пераходзілі адзін у другі. Дзеці з  захапленнем выконвалі  розныя віды заданняў, прапанаваныя настаўнікам: паўтаралі чыстаговоркі, дапаўнялі сказы, выразна чыталі, інсцэніравалі эпізоды. 

24 лютага на  ўроку матэматыкі ў 3 класе па тэме “Кіламетр” дзеці пазнаёміліся з новай адзінкай вымярэння даўжыні – кіламетрам. Падчас матэматычнага марафону, у форме якога прайшоў урок, вучні навучыліся выкарыстоўваць новую адзінку даўжыні: параўноўваць з іншымі велічынямі, рашаць задачы і выкарыстоўваюць “кіламетр” як адзінку вымярэння даўжыні ў розных жыццёвых сітуацыях.

Формы і метады работы, выкарыстаныя настаўнікам, спрыялі развіццю лагічнага мыслення, увагі, фарміраванню ў дзяцей цікавасці да ўрокаў матэматыкі, усведамленню важнасці гэтай навукі ў паўсядзенным жыцці.

25 лютага настаўнікам Іллюшчэняй Нінай Рыгораўнай праведзены ўрок навучання грамаце ў 1 класе па тэме «Гукі [б], [б']. Літара Б/б». Актывізацыя дзейнасці першакласнікаў умела ажыццяўлялася настаўнікам праз сістэму пытанняў, розных формаў арганізацыі работы, выкарыстанне праблемнай сітуацыі, элементаў займальнасці і нагляднасці, прымяненне здароўезберагаючых тэхналогій. Змест заданняў садзейнічаў выхаванню любві да Радзімы, беражлівых адносін да прыроды роднага краю.

IMG-99d5a057ed4ea104952613656ce0a4b9-V

IMG-5bec213e55b825b7a2d8189f773d463a-V

IMG-0bff8860afed98d856854eeadaa9d82e-V

11

IMG_20220223_141751

22