ГОДУ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

23.02.2022

У Год гістарычнай памяці ў дзяржаўнай установе адукацыі “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага” Старадарожскага  раёна Мінскай вобласці праходзяць мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні.23

23 лютага ва ўстанове адукацыі адбылася агульнашкольная лінейка. Дырэктар школы Ракавец І.У. павіншавала ўдзельнікаў з Днём абаронца Айчыны  і ўручыла дыпломы пераможцам конкурсаў. 

IMG-7f6be036025788c4b5873ba998a95a1a-VIMG-175626dc69635948f8ff2c5809a64581-VIMG-c9229bef00b5a2568b2732d3957239cd-V

 

 

 

 

 

 

 

 

У школьным музеі баявой славы кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Шмарлоўскім Сяргеем Міхайлавічам  праведзены ўрок мужнасці. Экскурсавод Ласоцкая Валерыя пазнаёміла вучняў з першай экспазіцыяй музея, прысвечанай пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мы помнім”, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.

22

Педагог-арганізатар Шуманская Валянціна Міхайлаўна пазнаёміла вучняў з кніжнымі выданнямі, у якіх адлюстраваны найважнейшыя гістарычныя падзеі не толькі нашай краіны, але і малой радзімы – Старадарожскага раёна. Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўлялася выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну і народ, прыхільнасці да тых месцаў, дзе нарадзіўся і вырас.

21