Свята роднай мовы

22.02.2022

Свята роднай мовы адзначылі 21 лютага 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага”.Пачалося святкаванне з выступлення членаў літаратурнага аб’яднання “Крыніца”. Хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам Саланец Ірыны Мікалаеўны пабывалі ў гасцях у кожнага класа, пазнаёмілі іх з гісторыяй гэтай падзеі, правялі невялікія віктарыны “Знаўцы беларускай мовы”. Далей юныя паэты прадставілі зборнікі вершаў членаў літаратурнага аб’яднання “Крыніца” , пазнаёмілі са  сваімі апошнімі  творамі.

Школьнікі пабывалі на кніжнай выставе шэдэўраў  вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, пазнаёміліся з яркімі момантамі іх жыцця.

Самыя маленькія вучні нашай школы разам з Іллюшчэняй Нінай Рыгораўнай апынуліся ў беларускім лесе. На іх шляху сустрэліся расліны і  звяры, якія дапамаглі вывучыць новую літару “В”.

Затым адбылася займальная квэст-гульня “Таямніцы роднай мовы”, якую арганізавала для вучняў 5-7 класаў Патоцкая Ніна Леанідаўна.

Тры каманды вучняў “Валошкі, “Званочкі”, “Каласочкі” змагаліся ва ўменнях перакладаць, адгадваць беларускія загадкі, тлумачыць прыказкі. Школьнікам былі прапанаваны заданні на слыхавую і зрокавую ўвагу, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.  Вучні пабывалі ў ролі акцёраў, калі з дапамогай мімікі і жэстаў перадавалі сэнс фразеалагізмаў. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае веды па лексіцы, граматыцы, фанетыцы, паспаборнічалі ў веданні твораў беларускіх пісьменнікаў, павучыліся самі пісаць вершы.

За старанне, свае веды і павагу да роднай мовы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

1

2

3 5