Развітанне з выпускнікамі-паэтамі

19.05.2022

19 мая адбылося пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Крыніца”. Па традыцыі ў канцы года аб’яднанне развітваецца  з выпускнікамі-паэтамі. Ужо 45 паэтаў пакінула нашу “Крыніцу”. За 18 гадоў было напісана шмат і выпушчана  больш за дзесяць зборнікаў вершаў вучняў і настаўнікаў, створана нямала фільмаў. Сёння члены аб’яднання паглядзелі  міні-фільмы, створаныя былымі паэтамі-вучнямі. Пасля выпускнікі чыталі свае вершы-развітанні. Кожны з іх атрымаў буклет з усімі сваімі  творамі. Пад апладысменты выпускнікі-паэты пакінулі пасяджэнне.

IMG-dfb5d56ab199b59f9aa2ba86583190b9-V